Вуліца Серафімовіча (Мінск)
Appearance
Вуліца Серафімовіча Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Ленінскі |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
![]() |
Назва ў гонар | Аляксандра Серафімовіча |
Навучальныя ўстановы | Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці |
![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/03/%D0%92%D1%96%D0%B4_%D0%BD%D0%B0_%D0%B4%D0%B2%D0%BE%D1%80_%D0%A1%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%84%D1%96%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%D0%B0_13_%D1%96_%D1%86%D0%BE%D1%82%D0%BD%D1%8B_%D0%B1%D0%BE%D0%BA_%D1%83%D1%81%D1%91%D0%B9_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D1%8B.jpeg/220px-%D0%92%D1%96%D0%B4_%D0%BD%D0%B0_%D0%B4%D0%B2%D0%BE%D1%80_%D0%A1%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%84%D1%96%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%D0%B0_13_%D1%96_%D1%86%D0%BE%D1%82%D0%BD%D1%8B_%D0%B1%D0%BE%D0%BA_%D1%83%D1%81%D1%91%D0%B9_%D0%B2%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D1%8B.jpeg)
Вуліца Серафімовіча — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. Названа ў гонар Аляксандра Серафімовіча, рускага савецкага пісьменніка, лаўрэата Сталінскай прэміі першай ступені (1943). У 1930-х гг. разам з вуліцай Пуліхава была часткай Фрунзенскай вуліцы[1][2].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Судмаліса побач з станцыяй метро «Пралетарская» і чыгуначнай станцыяй «Мінск-Усходні» і цягнецца ў бок Партызанскага праспекта, пераходзячы ў Рабочы завулак.
Славутасці і цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
- № 11 (раней вуліца Судмаліса, 20) — будынак Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці (1977; архітэктары Э. Зубялевіч, У. Старчанка). Узведзены як лабараторны корпус Праектна-канструктарскага бюро Мінсельбуда БССР[3].
- Побач з вуліцай знаходзіцца буйны транспартны вузел: аўтобусны парк, станцыя метро Пралетарская, чыгуначная станцыя «Мінск-Усходні».
- Няцотны бок вуліцы пачынаецца з дома № 11, а цотны — з № 2.
- Архітэктура вуліцы спалучае сучасныя шматпавярховыя дамы, 4-павярховыя панэльныя дамы пасляваенных часоў, індывідуальную забудову. Ідзе тэндэнцыя пераўтварэння прыватных кватэр 4-павярховых «сталінак» у офісы[4].
- Дом № 19 быў будынкам школы, а цяпер там дзейнічае Хрысціянскі сацыяльны цэнтр Каталіцкай царквы, дзе на беларускай мове праводзіцца навучанне дзяцей розным ведам і навыкам узроўня дзіцячага сада і школы[5].
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Серафімовіча (Мінск)
Зноскі
- ↑ Нечаканы шкілет у шафе 2-х вуліц Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага
- ↑ У атласе "Улицы Минска. План города, справочник" (под ред. И. Чумак и др. 18-е издание, Минск "Квадрограф", 2020) на старонцы 84 памылкова сцвярджаецца, што да 1953 г. вуліца Серафімовіча мела назву "Іванаўскай"
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Вул. Серафімовіча. Маленькі бізнес-цэнтр Мінска ў старой частцы горада (Блог Андрэя Берастоўскага)
- ↑ «Гэта нешта новае для Беларусі». Як працуе хрысьціянскі цэнтар, дзе гадуюць беларускую эліту // Радыё Свабода
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Вуліца Серафімовіча на карце Auto.by
- Вул. Серафімовіча. Маленькі бізнес-цэнтр Мінска ў старой частцы горада і Нечаканы шкілет у шафе 2-х вуліц Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага
- Вуліца Серафімовіча на сайце "Мінск стары і новы" Архівавана 13 лістапада 2020.